МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
Кафедра крыніцазнаўства
РЭФЕРЫРАВАННЕ
архівазнаўчай працы В. С. Івановай “Архівы вуснай гісторыі: этапы станаўлення, традыцыйныя практыкі і сучасныя тэндэнцыі захоўвання”
Гук Вольгі Барысаўны,
студэнткі 4 курса 4 групы,
спецыяльнасці: гісторыка-архівазнаўства
Выкладчык: Іванова Вольга Сяргееўна,
дацэнт кафедры крыніцазнаўства
Мінск, 2023
У дадзеным артыкуле разглядаецца Архівазнаўчы аспект існавання архіваў вуснай гісторыі з пункту гледжання асноўных вуснагістарычных школ.
Старшыня вуснагістарычнай асацыяцыі Аўстраліі Алістэр Томпсан вылучыў 4 асноўныя этапы трансфармацыі вуснагістарычнага кірунку:
1. пасляваенны рэнесанс памяці як крыніцы «народнай гісторыі»,
2. развіццё з канца 1970-х гг. «постпазітывісцкіх» падыходаў да памяці і суб’ектыўнасці, трансфармацыя ўяўленняў аб ролі вуснага гісторыка як інтэрв’юера і аналітыка,
3. атрыманне вуснай гісторыяй самастойнай значнасці і пераадоленне страху перад суб’ектыўнасцю вуснагістарычных крыніц з канца 1980-х гг.
4. лічбавая рэвалюцыя канца 1990-х і пачатку 2000-х гг.
Старшыня Амерыканскай вуснагістарычнай асацыяцыі Лінда Шопс вылучыла тры этапы эвалюцыі вуснай гісторыі ў залежнасці ад функцыі:
1. Архіўны этап. яе паходжанне як архіўная дзейнасць,
2. Дэмакратызацыйны этап. яе развіццё як сродак дэмакратызацыі гістарычных дакументаў і спосабаў напісання гісторыі,
3. Міждысцыплінарны этап. яе прадстаўленне як комплекс інтэлектуальных і сацыяльных практык.
Польская архівазнаўца Магдалена Вішнеўска, дзеля аналізу актуальнасці пытанняў архіўнага аспекту вуснай гісторыі, вылучыла на старонках часопіса «Амерыканскі архівіст 18 артыкулаў за 1955—1991 гг. На сённяшні дзень такіх артыкулаў каля 27, што сведчыць аб павышэнні ўзроўню цікавасці да гэтага пытання.
Асноўныя пытанні тычацца методыкі збору вусна-гістарычных інтэрв’ю з мэтай забеспячэння іх надзейнасці як гістарычнай крыніцы, уключаючы два асноўныя падыходы — рукапіснае транскрыбаванне прамоўленага і аўдыё (відэа) запіс; праблемы транскрыбавання як першаснай інтэр- прэтацыі ўспаміну пры абодвух падыходах да запісу інтэрв’ю; стварэнне суправаджальных дакументаў да інтэрв’ю, у якіх фіксуецца ход і асаблівасці запісу; пытанні забеспячэння захаванасці вуснагістарычных крыніц на розных носьбітах (папяровых, магнітнай плёнцы, лічбавых).
На сённяшні час асноўнымі пытаннямі сталі: забеспячэнне доступу да архіваў вуснай гісторыі, этыка працы з вуснымі ўспамінамі, іх публікацыя, фарматы захоўвання даных, анлайн доступ і паўнатэкставы пошук.
Цікавасць да архівазнаўчага аспекту вуснагістарычнага кірунку ў СССР, а пасля і на постсавецкай прасторы, узнікла ў 1980-х— першай палове 1990-х гг. Пачынаючы з 2000-х гг. публікацыі тычыліся пераважна практыкі і методыкі працы асобных цэнтраў вуснай гісторыі, былі падрыхтаваны падручнікі па зборы і захоўванні дакументаў, дзе закраналіся асобныя архівазнаўчыя аспекты. Архівісты бачылі сваёй задачай распрацоўку праграм камплектавання архіваў вуснагістарычнымі дакументамі, а таксама асэнсаванне вуснага ўспаміну як паўнавартаснай гістарычнай крыніцы.
Гэта праблема была ўжо амаль вырашана ў амерыканскай і заход- нееўрапейскай гістарыяграфіі да пачатку 1980-х гг.
Першыя архівазнайча-вуснагістарычныя даследаванні пачаліся ў
1950-я гг. з вызначэння паняцця вуснай гісторыі як «успаміну, які бы запісаны з дапамогай прафесійнага інтэрвʼюера-гісторыка у адпаведнасці з прызнанымі этычнымі і працрдурнымі стандартамі збору і транскрыбацыі запіca». Без вызначаных правілаў вусная гісторыя не магла існаваць, а ўспаміны не маглі лічыцца надзейнымі крыніцамі для біярафії і гісторыі ХХ ст. Першы прафесійны стандарт у гэтай галіне бы прыняты ў 1954 г. Амерыканскай асацыяцыяй дзяржанай і лакальнай гісторыі. Згодна з ім, этап збору інтэрвʼю разглядаўся як поле ўвагі архівістаў. У рэчышчы працы традыцыйных архіва яго задачы пачыналіся з пошуку і адбору на захованне ўжо створаных дакументаў, а уздзеянне на працэс дакументавання было мінімальным (праз метадычнае кірауніцтва)ці адсутнічала увогуле.
У 1966 г. была арганізавана вуснагістарычная асацыяцыя (ОНА). У 1971 г. ОНА упершыню падрыхтавала даведнік з апісаннем сховішча, якія заховалі вусныя успаміны у ЗША. На той момант іх налічвалася каля 200, дзе заховалася каля 30 тыс. інтэрвʼю.
Гэта былі центры ва ўніверсітэтах, бібліятках, дзяржаўных і прыватных архівах, грамадскіх арганізацыях. Самым вялікім заставася Калумбійскі ўніверсітэт (2,5 ты. успамінаў).
Першы падручнік па вуснай гісторыі быў апублікаваны кіраўніком цэнтра вуснай гісторыі Каліфарнійскага універсітэта Вілай Бам у 1975 г., тычыўся практыкі выкарыстання вуснай гісторыі ў гістарычных таварыствах.
Найперш называліся агульныя праекты, якія звычайна ралізоваліся універсітэтамі і былі звязаны з вялікімі сховішчамі традыцыйных дакументаў.
Другі кірунак, влучаны Вілай Байм, гэта асобныя тэматычныя праекты, сталья альбо часовыя. Як асобная група вылучаліся рэгіянальныя і гістарычныя праекты. Чацвёрты кірунак — гэта адукацыйныя праекты (Каледж Беззаганнага Сэрца ў Лос-Анджэлесе, Каледж Фулертана і інш.), для якіх асноўнай мэтай была інстытуалізацыя метадалогіі вуснай гісторыі як формы гістарыяграфіі, а калекцыі саміх успамінаў разглядаліся як другасныя.
І апошні кірунак — гэта вялікая колькасць асобных валанцёрскіх пра-ектаў лакальных гістарычных супольнасцей, бібліятэк альбо музеяў.
Школа Паўночнай Амерыкі вызначаецца большая скіраванасццю на працу з транскрыпамі, якія маглі карэкціравацца інтэрвʼюерам і рэспандэнтамі, а таксама зʼяўляліся асноўнай адзінкай архіўнага захоўвання. У той час як брытанская школа выкарытоўвала найперш самі запісы, а транскрыбацыя разглядалася як працэс другасны.
У 2019 г. ОНА прыняла апошнюю рэдакцыю агульных правіла архіваў вуснай гісторыі. Іх можна сфармуляваць у 6-ці асноўных пунктах: неабходнасць тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі інтрвʼюера, прафесійная выбарка рэспандэнта, свабода апавядання, атрыманне інфармаванай згоды перад інтэрвʼю, папярэдняе знаёмства з інгэрвʼю перад публікацыяй, спрыянне адкрытаму доступу да інтэрвʼю.
Асаблівасці захоўвання вусных архіваў вызначаныя у публікацыі Дэвіда Ланса уключаючаюць: падрабязнае апісанне метадалогіі праекта, біяграфій рэспандэнта, кантролю над якасцю інтэрвʼю, заховання, стварэння транскрыцыі і індэксацыі.
Архіваванне вусных успаміна, згодна стандартам, праходзіць некалькі этапа. На першым адбываецца ацэнка і прыем дакумента на захованне.
Уладальнікам рэкамендуецца мець план архівавання успаміна, што значна павышае эфектынасць праекта самога па сабе, а наяунасць выразных правілаў камплектавання асобных сховішча дазваляе зразумець, якое найбольш адпавядае для заховання канкрэтных дакументаў.
Апісанне дакумента - наступны этап - працэс дынамічны, можа складацца з 4 асноных блокаў метаданых: апісальных (інфармацыі аб інтэрвʼю, рэспандэнце, тэме), тэхнічных (тып, памер файла), адміністрацыйных (звесткі аб правах, доступе, умовах запісу), структурных (узаемасувязі з іншымі інтэрвʼю).
На этапе заховання асноуная увага надаецца захованню арыгінальнага запісу інтэрвʼю (аналагавага або лічбавага), а таксама адпаведнай даку-ментаці. Матэрыялы павінны заховацца у кантраляваным асяроддзі з адпаведнай колькасцю лічбавых копій у розных фізічных месцах.
Апошні этап уключае ў сябе стварэнне шырокіх магчымасцей у выкарыстанні інтэрвʼю. Для гэтага патробны: дазволы на выкарыстанне, наянасць транскрыпцыі, магчымасць поўнага тэкставага пошуку па інтрвʼю, забеспячонне публічнага афлайн ці аелайн доступу у адпаведнасці са стандартамі установы-захавальніка. Вусныя гісторыкі, архівісты, роспандэнты, інтэрвʼюеры павінны разумець складанасць права Уласнасці на інтэрвʼю, якое вызначаецца да пачатку праекта, а таксама фіксуе любыя змены на працягу яго заховання, уключаючы змены практыкі заховання, прававых норма, тэхналогій, грамадскіх узаемаадносін.
Лічбавае захованне вусных успамінаў патрабуе выканання пэўных правілаў, характжрных для большасці электронных дакументаў: ржзервовае каправанне, регулярны перазапіс, праверка функцыянальнасці носьбіта і якасці запісу, міграцыя фармата запісу, захоўванне метаданых файла. Інтэрвʼеры, ужо на этапе распрацокі практа, выбіраюць устойлівы фармат запісу, зручны архіў для супрацоуніцтва ці прымаюць рашэнне заховаць запісы самастойна.
Пераважная большасць праектаў даступна толькі праз унутраныя сеткі супрацонікам, карытальнікам пасля рэгістрацыі ці зʼяўляецца часткай больш грунтоных збора бібліятэк, музея і універсітэта і падпадае пад правілы выкарыстання дакумента гэтых устаноў.
Вусная гісторыя - міждысцыплінарны накірунак, што берэпачатак з журналістыкі. У пэўны перыяд яна ўспрымалася выключна як кірунак сацыяльнай гісторыі, які быў даробкам гісторыкаў і архівістаў аўдыявізуальных архіваў.
У розных навуковых дысцыплінах і практыках інтэрв’ю запісваецца з рознымі мэтамі: у антрапалогіі — для таго, каб даведацца пра структуру і разнастайнасць грамадства або культуры. У адукацыі вусная гісторыя пераадольвае разрыў паміж навучальнай праграмай і супольнасцю. Вусная гісторыя можа разглядацца як практыка стварэння гістарычнай памяці для этнічных, рэлігійных, прафесійных, сацыяльных груп, якія не мелі пісьмовай гісторыі. Фалькларысты і этнамузыколагі здаўна збіралі гістарычны і біяграфічны кантэкст замоў, песень, паданняў праз вусную гісторыю. Яна паўплывала на літаратуразнаўства, дакументалістыку, сацыялогію, гендэрныя даследаванні і інш. Вусныя гісторыкі садзейнічаюць перажыванню траўмы калектыўнай. Ніводная архіўная методыка не можа зафіксаваць эмоцыі лепш, чым вусная гісторыя.
Такім чынам, развіццё архіваў вуснай гісторыі немагчыма разглядаць у адрыве ад развіцця вуснай гісторыі агулам і асобных яе школ — гэта пытан- не комплекснае і непадзельнае. Сучасныя тэндэнцыі пашырэння анлайн доступу да архіваў вуснай гісторыі, а таксама імкненне вуснай гісторыі да міждысцыплінарнасці садзейнічае іміджу архіваў вуснай гісторыі як архіваў адкрытых і вялікіх даных, якія могуць найбольш шырока выкарыстоўвацца грамадствам, узнаўляючы і актуалізуючы грамадскую місію архіваў як такіх.
Достарыңызбен бөлісу: |