Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Стыль рэкламы



бет1/5
Дата27.03.2023
өлшемі37,32 Kb.
#76601
  1   2   3   4   5
Байланысты:
ПЗ 8 Узаемадзеянне функцыянальных стыляў


ПЗ_8_УЗАЕМАДЗЕЯННЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫХ СТЫЛЯЎ. СТЫЛЬ РЭКЛАМЫ


Тэарэтычныя пытанні:

  • сістэма функцыянальных стыляў мовы, паняцці “стылёвае ўзаемадзеянне”;

  • выкарыстанне элементаў навуковага (размоўнага, афіцыйна-справавога, публіцыстычнага) стылю ў іншых функцыянальных стылях;

  • стылёвыя адметнасці рэкламнага тэксту / узаемадзеянне стыляў у навукова-папулярным тэксце / узаемадзеянне стыляў у журналісцкім мастацка-публіцыстычным тэксце.



Літаратура:

  1. Язык и стиль рекламы // Стилистический энциклопедический словарь русского языка (гл. Дадатковую інфармацыю)

  2. Старасценка, Т.Я. Стылістыка беларускай мовы : вучэб.-метад. дапам.– Мінск : БДПУ, 2009. – 219 с.

  3. Кузьміч, В. А. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці «Выдавецкая справа» / В. А. Кузьміч, В. В. Шахаб. – Мінск, 2008.



Практычныя заданні:

  1. Адметнасці функцыянальнага ўзаемадзеяння стыляў у тэкставай прасторы рэкламнага паведамлення. Працуем у групах па 4 чалавекі! Прааналізуйце рэкламныя тэксты (не менш за 10 тэкстаў для кожнай з груп) у адпаведнасці з планам. Вызначце характэрныя стылевыя прыкметы, пералічыце выкарыстаныя стылёвыя сродкі, адзначце матываванасць іх выкарыстання. Зрабіце высновы пра стылістычную адметнасць рэкламных матэрыялаў. Інфармацыю падаем у прэзентацыі + тэксты рэкламы складаем у Дадатак. (Раздрукоўваем прэзентацыю і Дадатак на праверку).

Кожная група выбірае для аналізу рэкламныя матэрыялы аднаго з прапанаваных блокаў:

  • Velcom.

  • МТС

  • Life

  • Банкаўскі сектар Беларусі

  • Лекавыя сродкі

  • Дзіцячыя тавары (печыва, шакалад, адзенне і пад.)

  • Касметычныя сродкі для жанчын

  • Касметычныя сродкі для мужчын





Достарыңызбен бөлісу:
  1   2   3   4   5




©emirsaba.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет