Атты III халықаралық ғылыми-тәжірибелік конференция жинағЫ


"SCIENCE AND EDUCATION IN THE MODERN WORLD



Pdf көрінісі
бет346/418
Дата24.09.2022
өлшемі8,11 Mb.
#40095
1   ...   342   343   344   345   346   347   348   349   ...   418
Байланысты:
III TOM

"SCIENCE AND EDUCATION IN THE MODERN WORLD:
CHALLENGES OF THE XXI CENTURY" 
NUR-SULTAN, KAZAKHSTAN, JULY 2019
 
336 
людзей забыць сваѐ мінулае: ―Не мог ѐн [Яўхім – К. В.] уцяміць, як дзяўчына ўспомніла 
тое, што да пэўнага часу і дня ѐн выгнаў з ейнай галавы, схаваў у недасягальным месцы‖ 
[7, с. 39]. Ва ўнутраным супрацьстаянні паміж героямі-пратаганістамі і іх дублямі, што 
ўвасабляюць цѐмны бок асобы, у аповесці А. Казлова ―Адкуль з‘яўляюцца яны?..‖ 
перамагаюць апошнія. Менавіта яны пасля праведзенага Яўхімам абрада ініцыяцыі 
вяртаюцца ў рэальнасць, каб працягваць чорную справу. 
Дэманічны двайнік не мае фізічнага ўвасаблення і ў малой прозе Барыса 
Пятровіча. ―Цела ў пісьменніка з‘яўляецца змясцілішчам дылем чалавечай свядомасці. 
Перад героямі «Фрэсак» даволі часта паўстае праблема выбару: рабіць ці не рабіць? – 
механізму, які запускае працэс раздваення. Да прыкладу, фрэска «Кватэру памяняць» 
ужо на намінатыўным узроўні акрэслівае згаданую праблему‖ [8, с. 158]. Галоўны герой 
не можа пазбавіцца ад унутранага голасу, які даводзіць яго да здзяйснення страшнага 
забойства сваѐй дачкі і яе маці. У дадзеным выпадку падбухторшчык злачынства, што 
хаваецца ў свядомасці цэнтральнага персанажа, набывае самастойнасць двайніка.
У сучаснай літаратуры можна сустрэць мадыфікаваны вобраз, які захоўвае 
знешнія прыметы допельгангера і выконвае функцыянальную ролю анѐла-ахоўніка. У 
аповесці ―Чорны чалавек‖ Уладзіміра Арлова з‘яўленне такога персанажа абумоўлена 
часовай разарванасцю цела і свядомасці галоўнага героя, якая звязваецца аўтарам са 
станам натхнення і творчага ўзлѐту. Па сутнасці, гэты твор уяўляе з сябе аўтарэфлексію, 
што вытлумачвае, як стваралася аповесць ―Танцы над горадам‖. 
Галоўным героем ―Чорнага чалавека на зялѐнай канапе‖ з‘яўляецца пісьменнік, які 
шукае адзіноты дзеля напісання новага літаратурнага твора з незвычайным сюжэтам: 
людзі рознага ўзросту і полу штоночы збіраюцца на даху будынка, каб распачаць там 
незвычайны танец, але раніцай толькі адзін чалавек будзе памятаць аб загадкавай 
прыгодзе. Герой-апавядальнік падчас сваѐй творчай працы сутыкаецца з 
невытлумачальным, з мрояй-галюцынацыяй – у яго імправізаваным кабінеце кожны 
вечар з‘яўляецца Чорны чалавек: ―Прысутнасць гэтага кагосьці лакалізавалася на зялѐнай 
велюравай канапе. Вольна адкінуўшыся на падушкі і паклаўшы нага на нагу, на канапе 
сядзеў… абсалютна чорны чалавек‖ [9, с. 84]. Загадкавы госць ніколі не выходзіў за 
межы пакоя і паступова стаў часткай свету пісьменніка, абавязковай умовай для 
напісання чарговых старонак твора аб самнамбулах. 
Суседства з госцем з іншасвету паступова перастала выклікаць у галоўнага героя 
страх, які змяніўся цікавасцю, прагай разгадаць загадку: для чаго гэтая істота з‘явілася ў 
яго жыцці? Адказ на гэтае пытанне не прымусіў сябе доўга чакаць. Падчас традыцыйнага 
для героя-апавядальніка заплыву на ўлюбѐным возеры перад ім неспадзявана з‘явіўся 
пакой-кабінет сестрыной трохпакаѐўкі і Чорны чалавек. ―Каб абагнацца ад яго, я даў 
нырца, але там, пад вадой, чамусьці не паплыў наперад да лілеяў, а рэзка ўзяў убок. 
Вынырнуўшы, я па-ранейшаму бачыў Чорнага чалавека, які яўна збіраўся выйсці з 
кабінета. <…> Чорны чалавек стаяў у дзвярах, пакуль мае ногі не намацалі тугі пясок 
роднага берага‖ [9, с. 101]. Пасля герой-пісьменнік усвядоміць, што такім чынам 
штовечаровы незямны госць выратаваў яго ад смерці ў вадзе, якая напаткала іншага 
персанажа – юнака-студэнта. З другога боку, відавочна, што Чорны чалавек становіцца 
незвычайным сааўтарам аповесці пра самнамбулаў. Магчыма, гэта персаніфікаванае, 
паўматэрыялізаванае натхненне героя-апавядальніка, які ў многім нагадвае самога У. 
Арлова. 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   342   343   344   345   346   347   348   349   ...   418




©emirsaba.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет