Выразнае чытанне верша “У стоптаным жыце”. Слоўнікавая праца. - Звернемся да тлумачальнага слоўніка і паспрабуем раскрыць значэнне слова
―віцязь‖.
Віцязь – адважны, доблесны воін.
V. Хвілінка адпачынку VI. Праца над зместам верша - ―У стоптаным жыце‖ – паэтычная балада. Гэта па сутнасці першы верш Вялікай
Айчынай вайны, напісаны ў далѐкім 1941 годзе.
- Які настрой верша? (Сумны, тужлівы, трагічны)
- Які гістарычны час адлюстраваны ў творы? Адказ падмачуйце прыкладам з
тэксту. (Вялікая Айчыйная вайна. “Абсмалены колас схіліўся над каскай…”)
- Хто з‘яўляецца героем верша? (Салдат)
- Якім вы ўяўляеце вобраз салдата? Адказ падмацуйце радкамі з тэсту (Гэта зусім малады хлопец, аўтар параўновае яго з казачным вобразам віцязя. Ён ляжыць у стоптаным жыце, забіты недзе пад Слуцкам. Радкі тэксту: “Ляжыць ѐн, як віцязь, у стоптаным жыце”)
- Чаму паэт просіць не гаварыць маці пра гібель сына? (Для любой маці вестка пра гібель сына – вялікая бяда, страшная трагедыя, якую вельмі цяжка перажыць. Магчыма, ѐй будзе лягчэй не ведаць гэтага і спадзявацца еа тое, што ѐн калі-небудзь вернецца да дому жывым)
- Якія вобразна-выяўленчыя сродкі дапамагаюць выявіць аўтарскія адносіны да
героя верша? (Эпітэты – хлапцу маладому, да блізкаму гаю, да роднага дому, у стоптаным жыце; параўнанне: ляжыць ѐн, як віцязь; метафара: абсмалены колас схіліўся да каскі)
- Пракаменціруйце назву твора ―У стоптаным жыце‖. Памятайце, што жыта сімвал
– жыцця. Значыць, калі жыта – жыццѐ, то сімвалам чаго з‘яўляецца стоптанае жыта?
- Вызначце тэму і ідэю верша. (Тэма вайны. Аўтар паказвае трагічны лѐс салдата Ідэя – вайна нясе бяду і няшчасце)
- З якой інтанацяй неабходна чытаць верш? (Са смуткам і шкадаваннем)