Атты III халықаралық ғылыми-тәжірибелік конференция жинағЫ


"SCIENCE AND EDUCATION IN THE MODERN WORLD



Pdf көрінісі
бет343/418
Дата24.09.2022
өлшемі8,11 Mb.
#40095
1   ...   339   340   341   342   343   344   345   346   ...   418
Байланысты:
III TOM

"SCIENCE AND EDUCATION IN THE MODERN WORLD:
CHALLENGES OF THE XXI CENTURY" 
NUR-SULTAN, KAZAKHSTAN, JULY 2019
 
334 
Гомель, Беларусь 
Навуковы кіраўнік – А. Брадзіхіна 
Абстракт. У артыкуле разглядаюцца асаблівасці ўвядзення і функцыянавання ў 
творы такіх мадыфікацый вобразаў-двайнікоў, як анѐл-ахоўнік і допельгангер. Аўтар 
прыходзіць да высновы, што абодва вобразы-антаганісты ў сучаснай беларускай прозе 
могуць мець разнастайныя спосабы ўвасаблення, выяўляцца праз рэчыўную 
матэрыяльную 
абалонку, 
персаніфікацыю, 
унутраны 
голас 
персанажаў 
ці 
невытлумачальныя здарэнні. У творы У. Арлова дзейнічае арыгінальны персанаж, што 
спалучае ў сабе прыкметы і анѐла-ахоўніка, і допельгангера. 
Ключавыя словы: проза, феномен двайніцтва, анѐл-ахоўнік, допельгангер, 
дэманічны двайнік. 
Уводзіны. Топас ―ціхі анѐл‖ пачаў функцыяваць у еўрапейскай культуры з часоў 
позняга Сярэднявечча. Прыкладна ў гэты час, як адзначае В. Шчукін пры разглядзе 
паходжання і гісторыі названага топаса, ―старая традыцыя, згодна з якой анѐлы 
паказваліся як суровыя воіны, заступнікі хрысціян, стала паступова выцясняцца другой, 
піетычнай, што падкрэслівала добразычлівасць і лагоднасць анѐла-ахоўніка‖ [1]. 
Традыцыя паказваць анѐла як памочніка, а таксама як увасабленне светлага пачатку 
чалавечай душы з цягам часу трывала замацавалася ў літаратуры і не губляе актуальнасці 
сѐння. 
Даволі часта ў мастацкіх тэкстах у якасці антытэзы анѐлу-ахоўніку з‘яўляецца 
вобраз допельгангера (двайніка героя-пратаганіста, які ўвасабляе цѐмны бок асобы ці яго 
страхі). Упершыню вобраз дэманічнага двайніка займеў папулярнасць у творах нямецкіх 
рамантыкаў, да прыкладу, у прозе Э. Т. А. Гофмана (навела ―Курдупель Цахес, якога 
звалі Цынобэр‖, раман ―Элексіры Сатаны‖ і інш.). Найбольш вядомымі творамі, у якіх 
выводзіцца вобраз допельгангера, з‘яўляюцца апавяданне Э. По ―Вільям Вільсан‖, 
аповесць Р. Стывенсана ―Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Хайда‖, аповесць 
Ф. Дастаеўскага ―Двайнік‖ і інш. Ва ўсіх названых творах двайнік выступае не проста 
матэрыялізаванай часткай свядомасці персанажа, а дэманічнай істотай, якая імкнецца 
заняць месца пратаганіста ў жыцці, пераўзысці і пазбавіцца ад арыгінала, знішчыць яго. 
У сучаснай літаратуры вобраз дэманічнага двайніка набывае новае прачытанне, у тым 
ліку і ў творах беларускіх пісьменнікаў. 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   339   340   341   342   343   344   345   346   ...   418




©emirsaba.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет