NUR-SULTAN, KAZAKHSTAN, JULY 2019 335
сваіх знаѐмых і родных. Пры выкарыстанні кнігі Йванка не проста прачытвае яе, а нібыта
глядзіць відэаролік. Але з цягам часу герой пачаў расчароўвацца ў кнізе, бо інфармацыя,
змешчаная на яе старонках, была недакладная і надуманая. Пасля прыходзіць разуменне
таго, што ―кніга – і ѐсць ѐн сам са сваімі думкамі і выдумкамі, што кніга, урэшце,
паказвае толькі тое, што хоча ѐн бачыць‖ [3, с. 298]. Замест таго, каб выкарыстаць
магчымасць глыбей спазнаць самога сябе, хлопец забывае аб кнізе, ―бо жыццѐ пройдзе,
пакуль ѐн навучыцца карыстацца ѐю‖ [3, с. 298]. Відавочна, у абодвух творах феномен
двайніцтва служыць ідэі маральнай негатоўнасці чалавека прымаць падказкі і дапамогу
звышнатуральных абаронцаў.
Даволі арыгінальным бачыцца і выкарыстанне вобраза допельгангера ў апавяданні
А. Бахарэвіча ―Паразыт‖. Дара, адна з цэнтральных гераінь твора, праз некалькі гадоў
вырашыла вярнуцца ў кватэру свайго былога палюбоўніка Воршына. Аглядаючы
аднапакаѐўку, з якой звязана незвычайная гісторыя кахання, жанчына сутыкаецца з
дзяўчынай, вельмі падобнай да сябе самой: ―Яна нагадвала Дару. Дачкой яе яна быць не
магла, у гэтым можна было не сумнявацца. Але гэта была Дара, тая Дара, якая раней
магла пакласці ў сваю касметычку ўвесь горад ды выкінуць у бліжэйшую сметніцу, якая
ўмела ператварыцца ў попел ды зачынаць дзяцей у такім выглядзе‖ [4, с. 24]. У гэтай
гісторыі дзяўчына-двайнік не ведае свайго імя. Яна, у адрозненне ад сваѐй смелай,
нескаронай папярэдніцы, цярпліва выконвае загады мужчыны. Апошні застаецца
задаволеным, але ѐн ніколі не даведаецца, што прыходзіла тая, чый вобраз не здолеў
сцерці з памяці нават час: ―Якая ж пакутлівая справа: усѐ жыццѐ шукаць паўтарэнне
сваѐй першай жанчыны... прынамсі, паўтарэнне вонкавае‖ [4, с. 25]. Допельгангер у
сваѐй фізічнай абалонцы займае месца Дашы Маляровай у жыцці Воршына, тым самым
адбіраючы апошнюю надзею гераіні-пратаганіста на адносіны з мужчынам, якія б маглі
прынеслі ѐй адчуванне шчасця.
Па-іншаму выяўляецца вобраз допельгангера ў аповесці А. Казлова ―Адкуль
з‘яўляюцца яны?..‖ Матыў двайніцтва ў творы рэалізуецца некалькімі шляхамі. Найперш
адбываецца падваенне прасторава-часавага кантынууму твора: галоўныя героі Максім і
Валя вырываюцца дэманічнымі сіламі з рэальнасці і трапляюць у чарадзейны локус. У
іншасвеце хлопец і дзяўчына становяцца вучнямі ведзьмака. Паводле А. Казлова,
паслядоўнікам ведзьмака можа стаць не кожны. Важным крытэрыем адбору
патэнцыйнага кандыдата з‘яўляецца ненаведанне ім царквы. Такім чынам у творы
пераплятаюцца хрысціянскія і язычніцкія матывы, што рэалізуе дуальную мадэль
светаўспрымання славян, аб якой пісаў Ю. Лотман: ―Дапетроўская культура не выцесніла
са свядомасці праваслаўнага хрысціяніна свет язычніцкіх уяўленняў. Яны захаваліся ў
абліччы ніжэйшага ўзроўню міфалогіі, які прызнаваўся як існы, але меў пэўныя
абмежаванні і падпарадкаванае значэнне. <…> Хрысціянскія паводзіны былі адкрытымі і
дэманстратыўнымі, а язычніцкія (напрыклад, зварот да ведзьмака ці да занахара) –
тайнымі, скрытымі і нібыта не існавалі‖ [5, с. 109].
―Яўхім-вядзьмак з‘яўляецца цэнтральнай фігурай мастацкага свету аповесці,
выконваючы ролю злучнага звяна паміж «я»-апавядальнікам (Максімам), з якім чытач
знаѐміцца ў пачатку твора, і яго ўяўным двайніком, своеасаблівым містычным
намеснікам (Маркам), носьбітам новых ведаў, набытых пасля ініцыяцыі ў чарадзейным
локусе‖ [6, с. 139], – слушна адзначае С. Цыбакова пры разглядзе вобраза ведзьмака ў
аповесці А. Казлова. Гэтае сцверджанне будзе справядлівым і ў адносінах да Валі, якая ў
іншай рэальнасці становіцца спрытнай і здольнай да навукі дзяўчынкай Варкай. Максім і
Валя вымушаны супрацьстаяць не толькі Яўхіму з яго жаданнем пасвяціць маладых
людзей у служыцеляў ―Уладара цемры‖, а і сваім допельгангерам Марку і Вары
адпаведна. Героі-пратаганісты доўгі час захоўваюць сувязь са сваім жыццѐм у рэальным
свеце праз успаміны і пачуццѐ любові і прывязанаці да родных, што перашкаджае
двайнікам цалкам авалодаць іх свядомасцю. Цікава, што цѐмны бок асобы ў аповесці не
матэрыялізуецца і не ўступае ў прамое суперніцтва з героем-арыгіналам. Допельгангер
паступова праяўляецца і авалодвае свядомасцю героя пад уздзеяннем знешніх фактараў,
у дадзеным выпадку чарадзейным локусам і ўплывам ведзьмака, які прымушае маладых