Атты III халықаралық ғылыми-тәжірибелік конференция жинағЫ


NUR-SULTAN, KAZAKHSTAN, JULY 2019



Pdf көрінісі
бет345/418
Дата24.09.2022
өлшемі8,11 Mb.
#40095
1   ...   341   342   343   344   345   346   347   348   ...   418
Байланысты:
III TOM

NUR-SULTAN, KAZAKHSTAN, JULY 2019
 
335 
сваіх знаѐмых і родных. Пры выкарыстанні кнігі Йванка не проста прачытвае яе, а нібыта 
глядзіць відэаролік. Але з цягам часу герой пачаў расчароўвацца ў кнізе, бо інфармацыя, 
змешчаная на яе старонках, была недакладная і надуманая. Пасля прыходзіць разуменне 
таго, што ―кніга – і ѐсць ѐн сам са сваімі думкамі і выдумкамі, што кніга, урэшце, 
паказвае толькі тое, што хоча ѐн бачыць‖ [3, с. 298]. Замест таго, каб выкарыстаць 
магчымасць глыбей спазнаць самога сябе, хлопец забывае аб кнізе, ―бо жыццѐ пройдзе, 
пакуль ѐн навучыцца карыстацца ѐю‖ [3, с. 298]. Відавочна, у абодвух творах феномен 
двайніцтва служыць ідэі маральнай негатоўнасці чалавека прымаць падказкі і дапамогу 
звышнатуральных абаронцаў. 
Даволі арыгінальным бачыцца і выкарыстанне вобраза допельгангера ў апавяданні 
А. Бахарэвіча ―Паразыт‖. Дара, адна з цэнтральных гераінь твора, праз некалькі гадоў 
вырашыла вярнуцца ў кватэру свайго былога палюбоўніка Воршына. Аглядаючы 
аднапакаѐўку, з якой звязана незвычайная гісторыя кахання, жанчына сутыкаецца з 
дзяўчынай, вельмі падобнай да сябе самой: ―Яна нагадвала Дару. Дачкой яе яна быць не 
магла, у гэтым можна было не сумнявацца. Але гэта была Дара, тая Дара, якая раней 
магла пакласці ў сваю касметычку ўвесь горад ды выкінуць у бліжэйшую сметніцу, якая 
ўмела ператварыцца ў попел ды зачынаць дзяцей у такім выглядзе‖ [4, с. 24]. У гэтай 
гісторыі дзяўчына-двайнік не ведае свайго імя. Яна, у адрозненне ад сваѐй смелай, 
нескаронай папярэдніцы, цярпліва выконвае загады мужчыны. Апошні застаецца 
задаволеным, але ѐн ніколі не даведаецца, што прыходзіла тая, чый вобраз не здолеў 
сцерці з памяці нават час: ―Якая ж пакутлівая справа: усѐ жыццѐ шукаць паўтарэнне 
сваѐй першай жанчыны... прынамсі, паўтарэнне вонкавае‖ [4, с. 25]. Допельгангер у 
сваѐй фізічнай абалонцы займае месца Дашы Маляровай у жыцці Воршына, тым самым 
адбіраючы апошнюю надзею гераіні-пратаганіста на адносіны з мужчынам, якія б маглі 
прынеслі ѐй адчуванне шчасця.
Па-іншаму выяўляецца вобраз допельгангера ў аповесці А. Казлова ―Адкуль 
з‘яўляюцца яны?..‖ Матыў двайніцтва ў творы рэалізуецца некалькімі шляхамі. Найперш 
адбываецца падваенне прасторава-часавага кантынууму твора: галоўныя героі Максім і 
Валя вырываюцца дэманічнымі сіламі з рэальнасці і трапляюць у чарадзейны локус. У 
іншасвеце хлопец і дзяўчына становяцца вучнямі ведзьмака. Паводле А. Казлова, 
паслядоўнікам ведзьмака можа стаць не кожны. Важным крытэрыем адбору 
патэнцыйнага кандыдата з‘яўляецца ненаведанне ім царквы. Такім чынам у творы 
пераплятаюцца хрысціянскія і язычніцкія матывы, што рэалізуе дуальную мадэль 
светаўспрымання славян, аб якой пісаў Ю. Лотман: ―Дапетроўская культура не выцесніла 
са свядомасці праваслаўнага хрысціяніна свет язычніцкіх уяўленняў. Яны захаваліся ў 
абліччы ніжэйшага ўзроўню міфалогіі, які прызнаваўся як існы, але меў пэўныя 
абмежаванні і падпарадкаванае значэнне. <…> Хрысціянскія паводзіны былі адкрытымі і 
дэманстратыўнымі, а язычніцкія (напрыклад, зварот да ведзьмака ці да занахара) – 
тайнымі, скрытымі і нібыта не існавалі‖ [5, с. 109].
―Яўхім-вядзьмак з‘яўляецца цэнтральнай фігурай мастацкага свету аповесці, 
выконваючы ролю злучнага звяна паміж «я»-апавядальнікам (Максімам), з якім чытач 
знаѐміцца ў пачатку твора, і яго ўяўным двайніком, своеасаблівым містычным 
намеснікам (Маркам), носьбітам новых ведаў, набытых пасля ініцыяцыі ў чарадзейным 
локусе‖ [6, с. 139], – слушна адзначае С. Цыбакова пры разглядзе вобраза ведзьмака ў 
аповесці А. Казлова. Гэтае сцверджанне будзе справядлівым і ў адносінах да Валі, якая ў 
іншай рэальнасці становіцца спрытнай і здольнай да навукі дзяўчынкай Варкай. Максім і 
Валя вымушаны супрацьстаяць не толькі Яўхіму з яго жаданнем пасвяціць маладых 
людзей у служыцеляў ―Уладара цемры‖, а і сваім допельгангерам Марку і Вары 
адпаведна. Героі-пратаганісты доўгі час захоўваюць сувязь са сваім жыццѐм у рэальным 
свеце праз успаміны і пачуццѐ любові і прывязанаці да родных, што перашкаджае 
двайнікам цалкам авалодаць іх свядомасцю. Цікава, што цѐмны бок асобы ў аповесці не 
матэрыялізуецца і не ўступае ў прамое суперніцтва з героем-арыгіналам. Допельгангер 
паступова праяўляецца і авалодвае свядомасцю героя пад уздзеяннем знешніх фактараў, 
у дадзеным выпадку чарадзейным локусам і ўплывам ведзьмака, які прымушае маладых 




Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   341   342   343   344   345   346   347   348   ...   418




©emirsaba.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет