"SCIENCE AND EDUCATION IN THE MODERN WORLD: CHALLENGES OF THE XXI CENTURY" NUR-SULTAN, KAZAKHSTAN, JULY 2019 336
людзей забыць сваѐ мінулае: ―Не мог ѐн [Яўхім – К. В.] уцяміць, як дзяўчына ўспомніла
тое, што да пэўнага часу і дня ѐн выгнаў з ейнай галавы, схаваў у недасягальным месцы‖
[7, с. 39]. Ва ўнутраным супрацьстаянні паміж героямі-пратаганістамі і іх дублямі, што
ўвасабляюць цѐмны бок асобы, у аповесці А. Казлова ―Адкуль з‘яўляюцца яны?..‖
перамагаюць апошнія. Менавіта яны пасля праведзенага Яўхімам абрада ініцыяцыі
вяртаюцца ў рэальнасць, каб працягваць чорную справу.
Дэманічны двайнік не мае фізічнага ўвасаблення і ў малой прозе Барыса
Пятровіча. ―Цела ў пісьменніка з‘яўляецца змясцілішчам дылем чалавечай свядомасці.
Перад героямі «Фрэсак» даволі часта паўстае праблема выбару: рабіць ці не рабіць? –
механізму, які запускае працэс раздваення. Да прыкладу, фрэска «Кватэру памяняць»
ужо на намінатыўным узроўні акрэслівае згаданую праблему‖ [8, с. 158]. Галоўны герой
не можа пазбавіцца ад унутранага голасу, які даводзіць яго да здзяйснення страшнага
забойства сваѐй дачкі і яе маці. У дадзеным выпадку падбухторшчык злачынства, што
хаваецца ў свядомасці цэнтральнага персанажа, набывае самастойнасць двайніка.
У сучаснай літаратуры можна сустрэць мадыфікаваны вобраз, які захоўвае
знешнія прыметы допельгангера і выконвае функцыянальную ролю анѐла-ахоўніка. У
аповесці ―Чорны чалавек‖ Уладзіміра Арлова з‘яўленне такога персанажа абумоўлена
часовай разарванасцю цела і свядомасці галоўнага героя, якая звязваецца аўтарам са
станам натхнення і творчага ўзлѐту. Па сутнасці, гэты твор уяўляе з сябе аўтарэфлексію,
што вытлумачвае, як стваралася аповесць ―Танцы над горадам‖.
Галоўным героем ―Чорнага чалавека на зялѐнай канапе‖ з‘яўляецца пісьменнік, які
шукае адзіноты дзеля напісання новага літаратурнага твора з незвычайным сюжэтам:
людзі рознага ўзросту і полу штоночы збіраюцца на даху будынка, каб распачаць там
незвычайны танец, але раніцай толькі адзін чалавек будзе памятаць аб загадкавай
прыгодзе. Герой-апавядальнік падчас сваѐй творчай працы сутыкаецца з
невытлумачальным, з мрояй-галюцынацыяй – у яго імправізаваным кабінеце кожны
вечар з‘яўляецца Чорны чалавек: ―Прысутнасць гэтага кагосьці лакалізавалася на зялѐнай
велюравай канапе. Вольна адкінуўшыся на падушкі і паклаўшы нага на нагу, на канапе
сядзеў… абсалютна чорны чалавек‖ [9, с. 84]. Загадкавы госць ніколі не выходзіў за
межы пакоя і паступова стаў часткай свету пісьменніка, абавязковай умовай для
напісання чарговых старонак твора аб самнамбулах.
Суседства з госцем з іншасвету паступова перастала выклікаць у галоўнага героя
страх, які змяніўся цікавасцю, прагай разгадаць загадку: для чаго гэтая істота з‘явілася ў
яго жыцці? Адказ на гэтае пытанне не прымусіў сябе доўга чакаць. Падчас традыцыйнага
для героя-апавядальніка заплыву на ўлюбѐным возеры перад ім неспадзявана з‘явіўся
пакой-кабінет сестрыной трохпакаѐўкі і Чорны чалавек. ―Каб абагнацца ад яго, я даў
нырца, але там, пад вадой, чамусьці не паплыў наперад да лілеяў, а рэзка ўзяў убок.
Вынырнуўшы, я па-ранейшаму бачыў Чорнага чалавека, які яўна збіраўся выйсці з
кабінета. <…> Чорны чалавек стаяў у дзвярах, пакуль мае ногі не намацалі тугі пясок
роднага берага‖ [9, с. 101]. Пасля герой-пісьменнік усвядоміць, што такім чынам
штовечаровы незямны госць выратаваў яго ад смерці ў вадзе, якая напаткала іншага
персанажа – юнака-студэнта. З другога боку, відавочна, што Чорны чалавек становіцца
незвычайным сааўтарам аповесці пра самнамбулаў. Магчыма, гэта персаніфікаванае,
паўматэрыялізаванае натхненне героя-апавядальніка, які ў многім нагадвае самога У.
Арлова.