Сборник тезисов 30 мая, 2018 г



Pdf көрінісі
бет27/269
Дата03.01.2023
өлшемі14,01 Mb.
#60284
түріСборник
1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   ...   269
ВЫКАРЫСТАННЕ
 
САЦЫЯЛЬНЫХ
 
СЕТАК
 
НА
 
ЎРОКАХ
 
БЕЛАРУСКАЙ
 
МОВЫ
 
І
 
ЛІТАРАТУРЫ
 
ЯК
 
АДНА
 
З
 
ТЭХНАЛОГІЙ
 
СУЧАСНАЙ
 
 
МАДЭЛІ
 
НАВУЧАННЯ 
Баскакава Н. М.
Установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 14 дрэваапрацоўчай вытворчасці 
і транспартнага абслугоўвання» 
Анатацыя. У дадзеным артыкуле разглядваецца вопыт прымянення сацыяльных сетак на ўроках 
беларускай мовы і літаратуры. Мэтай артыкула з'яўляецца навуковае абгрунтаванне выкарыстання і 
практычнае прымяненне сацыяльных сетак на ўроках. Выкарыстанне сацыяльных сетак дапамагае 
навучэнцам усталеўваць сацыяльныя сувязі для паскарэння працэсу абмену вопытам, інфармацыяй, 
павышае матывацыю да навучання, дазваляе вучыцца больш эфектыўна. 
Інфармацыйныя тэхналогіі з кожным годам усе больш актыўна ўкараняюцца ва ўсе 
сферы адукацыі. Выкарыстоўваючы сучасныя інфармацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-
камунікацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе, мы фарміруем якасна новыя вынікі 
навучання. Адной з сучасных інфармацыйных тэхналогій з'яўляецца ўкараненне ў 
адукацыйны працэс сацыяльных сетак. 
Сацыяльныя сеткі разглядаюцца не толькі як асяроддзе для правядзення вольнага часу і 
забавы. Многія выкладчыкі ў педагагічнай дзейнасці выкарыстоўваюць магчымасці 
сацыяльных сетак для вырашэння самых розных задач: у сацыяльных сетках можна эфектыўна 
арганізаваць калектыўную працу размеркаванай вучэбнай групы, доўгатэрміновую праектную 
дзейнасць, міжнародныя абмены, у тым ліку навукова-адукацыйныя, мабільную 
бесперапынную адукацыю і самаадукацыю, сеткавую працу людзей, якія знаходзяцца ў 
розных краінах, на розных кантынентах зямлі [1, с.7]. 
«Сацыяльная сетка – платформа, онлайн-сэрвіс ці вэб-сайт, прызначаныя для пабудовы
адлюстравання і арганізацыі сацыяльных узаемаадносін, візуалізацыяй якіх з'яўляюцца 
сацыяльныя графы» [5]. 
Выкарыстанне сацыяльных сетак у навучальным працэсе спрыяе абмену інфармацыяй, 
павышае матывацыю навучэнцаў у вучэбнай дзейнасці, стымулюе развіцце творчых 
здольнасцей і пазнавальную цікавасць. Усе гэтыя фактары станоўча ўплываюць на 
фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў[2, с.82]. 
Прыкладам выкарыстання ў якасці інструмента дыстанцыйных тэхналогій падрыхтоўкі 
навучэнцаў могуць быць ужо створаныя і працуючыя сацыяльныя сеткі, і ў першую чаргу – 
самы папулярны сярод моладзі сайт «Укантакце» (www.vk.com). Перш чым выбраць гэты 
інфармацыйны рэсурс, было праведзена даследаванне шляхам анкетавання сярод навучэнцаў 
1-2 курса. Вынікі даследвання паказалі, што 95% апытаных карыстаюцца мабільнымі 
прыладамі з пастаянным выхадам у інтэрнэт; часцей за ўсе (75%) выкарыстоўваюць інтэрнэт 
для зносін з сябрамі і онлайн-гульняў, толькі 25% навучэнцаў выкарыстоўваюць інтэрнэт для 
пошуку інфармацыі. 97,7% апытаных зарэгістраваныя на сайце «Укантакце» (www.vk.com). 
Стаж зносін у сацыяльных сетках у 89% анкетаваных больш трох гадоў. 76% навучэнцаў 
адзначылі, што хацелі б выкарыстоўваць на ўроках беларускай мовы і літаратуры сацыяльную 
сетку «Укантакце». Таксама навучэнцы адзначылі, што хацелі б, каб выкладчык размяшчаў у 
тэматычнай групе правілы па тэме ўрока, практыкаванні для выканання на ўроку, праграмныя 
творы па тэме ўрока, вершы для завучвання на памяць, мастацкія фільмы па вывучаемых 
творах, спасылкі на рэсурсы па вывучаемых тэмах. На аснове праведзенага даследавання была 
створана закрытая група «МДПЛ №14 Беларуская мова і літаратура» ў сацыяльнай сетцы 
«Укантакце». Навучэнцам было прапанавана падаць заяўку і дадацца ў группу (Малюнак 1).


28 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   ...   269




©emirsaba.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет