Сборник тезисов 30 мая, 2018 г


Малюнак 1. Скрыншот старонкi прадметнай группы ў сацыяльнай сетцы «Укантакце»



Pdf көрінісі
бет28/269
Дата03.01.2023
өлшемі14,01 Mb.
#60284
түріСборник
1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   ...   269
Байланысты:
elibrary 35380955 98178689

Малюнак 1. Скрыншот старонкi прадметнай группы ў сацыяльнай сетцы «Укантакце»
Вопыт выкарыстання сацыяльнай сеткі ў працэсе вывучэння беларускай мовы і 
літаратуры паказаў толькі станоўчыя вынікі, таму што іх рэсурсы абсалютна бясплатныя; 
сэрвісы рассылак і паведамлення аб інфармацыі простыя, што робіць іх зручнымі ў зносінах з 
навучэнцамі; ствараюцца ўмовы для навучэнца, які па якіх-небудзь прычынах не патрапіў на 
занятак, назіраць за вучэбнай дзейнасцю і нават прымаць у ей непасрэдны ўдзел у рэжыме 
онлайн.
Перавагі выкарыстання сацыяльных сетак з вучэбнай мэтай: 
1. Навучэнцы атрымліваюць набор усіх неабходных у працэсе навучання матэрыялаў па 
тэме ўрока. 
2. Усе матэрыялы, прадстаўленыя ў групе, адабраны і правераны выкладчыкам, што 
абмежоўвае доступ навучэнцаў да інфармацыі, з памылковымі дадзенымі. 
3. Група дазваляе аператыўна даводзіць да ведама навучэнцаў усю неабходную 
інфармацыю. 
4. Педагог для навучэнцаў становіцца не толькі выкладчыкам, але і проста ўдзельнікам 
сацыяльнай сеткі. Гэта выклікае большы давер з боку навучэнца і паляпшае працэс засваення 
інфармацыі. 
5. У выкладчыка значна пашыраецца канал сувязі і час зносін з аўдыторыяй, так як 
можна хутка інфармаваць аб бліжэйшых падзеях у навучальным працэсе. 
Такім чынам, дзякуючы выкарыстанню сацыяльнай сеткі, навучэнцы хутка адаптуюцца 
пры засваенні прадмета, так як трапляюць у спецыяльную інфармацыйную сераду, якая 
створана выкладчыкам, эканомяць час на пошук новай інфармацыі і могуць атрымаць 
навучальныя заданні ў любы зручны для іх час (Малюнак 2). 


29
СОДЕРЖАНИЕ
 
Малюнак 2. Скрыншот старонкi з мерапрыемстваў пазакласнай работы 
Акрамя станоўчых момантаў выкарыстання сацыяльнай сеткі, існуюць і праблемы ў 
гэтай галіне. Можна вылучыць такія як адсутнасць спецыяльна распрацаванага інструментара 
ў навучальных мэтах; актыўная камунікацыя, шырокі інфармацыйны паток і багацце 
забаўляльнага кантэнту разам з адукацыйным кантэнтам, якія адцягваюць ад навучальнага 
працэсу; высокая ступень працавыдаткаў для арганізацыі і падтрымкі навучальнага працэсу 
ва ўмовах бесперапыннага навучання ў сацыяльнай сетцы для выкладчыка. 
Нельга не даацэньваць выкарыстанне сацыяльных сетак у навучальным працэсе, хоць 
яны і не могуць з'яўляцца асноўным сродкам навучання, аднак іх магчымасці пераводзяць 
адукацыйную актыўнасць на больш высокі ўзровень. Сацыяльныя сеткі маюць велізарны 
патэнцыял, як для выкарыстання ў развіцці ўзроўню педагагічнага ўзаемадзеяння выкладчыка 
і навучэнца, так і для развіцця навуковай думкі сучасных педагогаў. Усе, што патрабуецца ад 
выкладчыка, які хоча выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі ў сваей педагагічнай практыцы, гэта 
жаданне «ісці ў нагу з часам» і жаданне мець зносіны з навучэнцамі «на адной мове». 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   24   25   26   27   28   29   30   31   ...   269




©emirsaba.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет